Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 чэрвеня 2020, 13:57

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне перанесены

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2020" перанесены на чэрвень 2021 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

"Прымаючы пад увагу існуючую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, на пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі вырашана перанесці тэрміны правядзення фестывалю на чэрвень 2021 года", - расказалі ў ведамстве.

Фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць у Маладзечне з 1993 года. У 2001 годзе па рашэнні Прэзідэнта фестываль набыў статус нацыянальнага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі