Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 мая 2020, 11:29

Нацыянальная бібліятэка запусціла інтэрнэт-праект да 75-годдзя Перамогі

6 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі запусціла новы віртуальны праект напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Наш новы інтэрнэт-праект - гэта сайт "Падпольны і партызанскі друк Беларусі". Рэсурс уяўляе сабой пастаянна папаўняльную электронную бібліятэку дакументаў, створаных падпольнымі і партызанскімі атрадамі, з нашых фондаў, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага архіва Беларусі", - расказалі ў НББ.

Сайт налічвае амаль 100 найменняў газет, больш за тысячу іх выпускаў, прыкладна 150 лістовак і рукапісных матэрыялаў. Дакументы ўяўляюць вялікую цікавасць для даследчыкаў, даюць магчымасць вывучаць гісторыю партызанскага руху ў Беларусі, жыццё краіны на акупіраванай тэрыторыі. Дзякуючы праекту чытач зможа ўбачыць бясспрэчныя сведчанні гісторыі і прыняць непасрэдны ўдзел у папаўненні калекцыі электроннымі копіямі дакументаў ваеннага перыяду з асабістых архіваў.

"Інтэрнэт-праект "Падпольны і партызанскі друк Беларусі" дасць магчымасць аднавіць і захаваць гісторыю ўсенароднага подзвігу, а таксама далучыць да яе шырокую аўдыторую", - дадалі ў бібліятэцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі