Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 лютага 2020, 10:28

Нацыянальная бібліятэка правядзе акцыю да Дня роднай мовы

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі правядзе сёння акцыю "Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю НББ.

Згодна з даследаваннем ЮНЕСКА, беларуская мова - адна з самых мілагучных моў у свеце. "Калі хто-небудзь сумняваецца ў гэтым, тады запрашаем у Нацыянальную бібліятэку пагартаць старонкі любімых беларускіх твораў. А сёння прапануем звярнуць увагу на знешняе электроннае светлавое табло бібліятэкі, дзе можна будзе ўбачыць яркія, прыгожыя, чароўныя ролікі з роднымі словамі і цытатамі з твораў беларускіх пісьменнікаў", - расказалі ў НББ.

Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаюць з 2000 года, абвешчаны ЮНЕСКА ў мэтах абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама для забеспячэння магчымасці больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі па ўсім свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі