Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2020, 12:59

Нацыянальнай бібліятэцы Малдовы перададзена калекцыя беларускіх выданняў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнай бібліятэцы Малдовы перададзена калекцыя беларускіх выданняў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Кішынёве.

"Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Малдова калекцыю беларускіх выданняў (83 кнігі), падрыхтаваную Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а таксама 44 кнігі ад Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь", - адзначылі ў дыпламатычнай місіі.

Анатоль Калінін высока ацаніў існуючы паміж Беларуссю і Малдовай узровень двухбаковага супрацоўніцтва, аснову якога складаюць узаемная павага, падтрымка і сяброўства. У час цырымоніі пасол падкрэсліў зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Ён выказаў упэўненасць, што гэта падзея будзе садзейнічаць умацаванню міжнародных сувязей і павышэнню ўзроўню культурнага ўзаемадзеяння паміж народамі дзвюх краін.

Пачынаючы з 2010 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Міністэрствам культуры паспяхова рэалізуе міжнародны праект "Беларусь сёння": калекцыі беларускіх кніг перададзены 23 буйнейшым бібліятэкам свету. У збор уваходзяць лепшыя літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі