Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 верасня 2019, 11:34

Нацбібліятэка Беларусі папоўніцца кнігамі пра Султанат Аман

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства спадчыны і культуры Султаната Аман падорыць свае кнігі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19 верасня, паведамілі БЕЛТА ў бібліятэцы.

Дэлегацыя Султаната Аман на чале са старшынёй Нацыянальнага камітэта архіваў і дакументацыі краіны Хамедам аль-Даваяні 17-21 верасня наведвае Мінск. Чытачам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі госці перададуць больш за 500 выданняў на арабскай і англійскай мовах на тэму гісторыі, рэлігіі, палітыкі, культурнай спадчыны Амана, турыстычныя фотаальбомы.

Упершыню госці з Амана наведалі галоўнае кнігасховішча Беларусі яшчэ ў 2007 годзе. З таго часу прайшоў шэраг візітаў, экскурсій, а таксама мастацкая выстава "Аман кліча", у час якой у фонд Нацыянальнай біблятэкі таксама паступілі кнігі па гісторыі, культуры і традыцыях гэтай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі