Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 снежня 2020, 16:48

"Настаўніцкая газета" стала летапісам айчыннай адукацыі - Луцкі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Настаўніцкая газета" - сапраўдны летапіс айчыннай адукацыі, гісторыя станаўлення і развіцця беларускай педагогікі. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі на адкрыцці выставы, прысвечанай 75-годдзю з дня выхаду першага нумара выдання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Публікацыі газеты ўсебакова і поўна асвятляюць важнейшыя падзеі ў галіне сучаснай асветы і жыцця нашай краіны ў цэлым, праблемы беларускай сярэдняй, вышэйшай школ і шляхі іх вырашэння, дасягненні вучоных і творчыя пошукі студэнтаў. Усё гэта - дзякуючы зладжанай рабоце калектыву "Настаўніцкай газеты". Стваральнікаў выдання заўсёды вызначалі высокі прафесіяналізм, самаадданасць, пачуццё адказнасці і зацікаўленыя адносіны да справы", - падкрэсліў Ігар Луцкі.

Міністр інфармацыі падкрэсліў значнасць прамога кантакту журналістаў выдання з педагогамі і дзецьмі. "Вам значна прасцей адчуваць іх настрой і зыходзячы з гэтага рабіць якасную і прафесійную журналістыку. Цяпер на сістэму адукацыі ўскладаюцца вельмі вялікія надзеі і патрабаванні. Мы бачым, што ўсе падзеі ў цяперашняй палітычнай сітуацыі ў многім залежаць ад работы з моладдзю, таму ваша выданне павінна быць на перадавой гэтай барацьбы, - сказаў Ігар Луцкі. - Выхаванне падрастаючага пакалення, аб чым не раз гаварыў Прэзідэнт, - наша найпершая задача. Новыя формы, метады, у тым ліку інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, неабходна падключаць па максімуму".

Выстава "Настаўніцкая газета". 75 гадоў з асветнікамі Беларусі" расказвае пра цікавыя праекты і напрамкі дзейнасці выдання. Рэдакцыя праводзіць прэс-туры ў раёны Беларусі, інфармацыйна-рэкламныя акцыі "Будзем разам!", "Апошні званок з "Настаўніцкай газетай". Частка экспанатаў прадастаўлена выдавецкім домам "Педагагічная прэса". Тут можна ўбачыць першыя нумары газеты, фатаграфіі і ўзнагароды. Наведаць выставачны праект можна да 21 студзеня.

"Настаўніцкая газета" - адно са старэйшых перыядычных выданняў краіны. Першы нумар выйшаў 20 снежня 1945 года. Газета асвятляе і аналізуе праблемы адукацыі і выхавання, пытанні педагагічнай навукі і практыкі, інфармуе пра рэформы агульнаадукацыйнай школы, перабудову сістэм прафесійнай падрыхтоўкі і вышэйшай адукацыі, расказвае пра вучобу за мяжой. Газета ўваходзіць у выдавецкі дом "Педагагічная прэса", арыентаваны на настаўнікаў, выкладчыкаў, вучоных, вучняў, студэнтаў і іх бацькоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі