Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лютага 2023, 15:42

Нашчадкі Фёдара Дастаеўскага прыехалі ў Беларусь. Расказваем, што яны наведаюць

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сям'я Дастаеўскіх, нашчадкаў рускага класіка Фёдара Дастаеўскага, прыехала ў Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У нашу краіну прыехалі прапраўнук пісьменніка Аляксей Дастаеўскі, яго жонка Наталля і іх дзеці Ганна, Марыя, Вера і Фёдар. Першай кропкай візіту стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. "Мы з задавальненнем сустракаем на нашай гасціннай беларускай зямлі нашчадкаў Фёдара Міхайлавіча. Мы хочам, каб нашы паважаныя госці з такім знакамітым прозвішчам як мага даўжэй пабылі ў нас у краіне", - сказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч на сустрэчы з Дастаеўскімі.

Для нашчадкаў класіка правялі экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы, паказалі музей кнігі. Наступнай кропкай візіту Дастаеўскіх стаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. А ўвечары яны запрошаны на прэм'еру спектакля "Ідыёт" у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.

Візіт Дастаеўскіх у Беларусь не абмяжуецца Мінскам, заўтра яны накіруюцца ў аграгарадок Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Менавіта там бярэ свой пачатак род Дастаеўскіх. "Карані адтуль, нашы, беларускія карані. Таму госці выказалі жаданне з'ездзіць на радзіму, пабыць там, сустрэцца з дзецьмі, школьнікамі, жыхарамі. Заўтра мы зробім турнэ ў Брэсцкую вобласць, а затым правядзём сустрэчу тут, у Мінску, у Акадэміі музыкі, - адзначыў Анатоль Маркевіч. - Мы ведаем, што Наталля Канстанцінаўна, як і дзеці ў гэтай цудоўнай сям'і, музыкант, таму кожны са слухачоў атрымае вялікае задавальненне ад тых твораў, якія прагучаць у сценах установы".

Акрамя таго, сям'я Дастаеўскіх наведае ў суботу Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пабывае на экскурсіі па сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі