Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 чэрвеня 2022, 09:11

Нарвскае беларускае таварыства "Сябры" праводзіць цыкл мерапрыемстваў да 135-годдзя Марка Шагала

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарвскае беларускае таварыства "Сябры" (Эстонія) у гэтым годзе праводзіць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння аднаго з найбольш выдатных ураджэнцаў беларускай зямлі і яркага прадстаўніка мастацкага авангарда Марка Шагала. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Эстоніі.

Так, "Сябры" арганізавалі міжнародную анлайн-канферэнцыю "Наш Шагал". У мерапрыемстве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў, дыпламаты беларускай дыпмісіі ў Эстоніі, а таксама суайчыннікі з Эстоніі, Беларусі, Ізраіля, Іарданіі, Латвіі і Расіі.

У час канферэнцыі выступілі дырэктар музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава, кіраўнік расійскага праекта "Шагал у Малахаўцы", гід Нарвскага музея Алена Ховарт, пляменніца Марка Шагала, мастачка і паэт Ірына Маркава-Шагал (Ізраіль).

Як лічаць у пасольстве, правядзенне шырокай па геаграфічным ахопе ўдзельнікаў анлайн-сустрэчы будзе садзейнічаць папулярызацыі за мяжой беларускай культуры. Нарвскае беларускае таварыства "Сябры" плануе прадоўжыць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Марку Шагалу, да кастрычніка 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі