Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 ліпеня 2022, 10:37

Народныя танцы, традыцыйныя гульні і промыслы: "Беларуская хатка" правядзе яркае культмерапрыемства

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурнае мерапрыемства "Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы" пройдзе 26 ліпеня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Беларуская хатка", паведамілі БЕЛТА ў філіяле музея.

Мерапрыемства арганізавана пад знакам Года гістарычнай памяці ў ходзе рэалізацыі сумеснага праекта музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур "Пад адзіным небам Беларусі". Наведвальнікі з 17.00 да 20.00 змогуць акунуцца ў цікавы і захапляючы свет традыцыйных народных промыслаў. Для дарослых і дзяцей майстар-класы па лозапляценні, ткацтве, кераміцы і ганчарнай справе арганізуе Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца беларускім народным танцам і пагуляць у традыцыйныя беларускія гульні, за што, дарэчы, кожны ўдзельнік атрымае сувенір.

Музычны госць мерапрыемства - сямейны фальклорны ансамбль "Крона" Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.

Для жадаючых набыць вырабы народных промыслаў будзе адкрыта спецыяльная выстава-продаж.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі