Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 снежня 2020, 19:34

Народны студэнцкі драмтэатр БДУ "На балконе" запускае цыкл спектакляў

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны студэнцкі драматычны тэатр БДУ "На балконе" запускае цыкл спектакляў. Паказы пройдуць 21 і 23 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

"У праграму ўключаны спектаклі "Азірніся ў гневе" паводле твора англійскага драматурга сярэдзіны ХХ стагоддзя Джона Осбарна. Пастаноўка "Баладына" па матывах п'ес польскага паэта і драматурга Юльюша Славацкага раскажа пра прагу ўлады, павольнае пераўвасабленне чалавека ў сапраўднага злачынца і вечную барацьбу дабра са злом", - расказалі ў прэс-службе.

Усе паказы пройдуць з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый. Арганізатарам паказаў выступае ўпраўленне па справах культуры БДУ.

Народны студэнцкі драматычны тэатр "На балконе" БДУ створаны ў 1946 годзе. Званне "народны" прысвоена тэатру ў 1977 годзе за высокія вынікі ў творчай дзейнасці. У склад тэатральнай трупы ўваходзяць студэнты і выпускнікі вядучай беларускай ВНУ. Рэпертуар творчага аб'яднання складаюць драматычныя спектаклі паводле п'ес беларускіх і замежных аўтараў. Калектыў штогод удзельнічае ў тэатральных студэнцкіх фестывалях і конкурсах. Акрамя таго, студыя з'яўляецца арганізатарам Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і маладзёжных тэатраў "Тэатральны куфар БДУ". Мастацкі кіраўнік тэатра - Андрэй Саўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі