Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2021, 19:09

Народны літаратурны тэатр "Жывое слова" БДПУ ўдастоены Гран-пры фестывалю "АРТ-вакацыі"

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны літаратурны тэатр "Жывое слова" Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ўдастоены Грын-пры рэспубліканскага фестывалю "АРТ-вакацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Прэмія была прысуджана "за шматгадовую выніковую дзейнасць і вялікі ўклад у мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі". "Узнагароджанне адбылося ў час рэспубліканскага свята "Гродна - маладзёжная сталіца", - расказалі ў ВНУ.

Тэатр "Жывое слова" быў створаны ў лістападзе 1966 года артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, выкладчыкам педагагічнага інстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой. У 1977 годзе калектыў атрымаў званне народнага. Тэатр аб'ядноўвае студэнтаў з розных навучальных устаноў Мінска. З 2012 года тэатрам кіруюць Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі