Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 снежня 2020, 14:47

НАН перадала Нацыянальнай бібліятэцы выданне "Республика Беларусь - 25 лет созидания и свершений"

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў перадаў шматтомнае выданне "Республика Беларусь - 25 лет созидания и свершений" генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"Выпушчанае ў свет у 7 тамах навукова-папулярнае выданне "Республика Беларусь - 25 лет созидания и свершений" з'яўляецца буйнейшым навукова-выдавецкім праектам у навейшай гісторыі краіны. У ім прадстаўлена больш за 100 тэм, якія адлюстроўваюць дасягненні беларускага народа за 25 гадоў суверэннага развіцця ў дзяржаўным будаўніцтве, сацыяльна-эканамічным, духоўным і культурным развіцці", - расказалі ў прэс-службе.

Выданне было падрыхтавана НАН у мэтах выканання ўказа нумар 72 ад 9 сакавіка 2017 года. У рабоце над гэтым грамадска значным праектам было задзейнічана больш за 400 аўтараў з ліку вядомых у краіне і за мяжой вучоных, дзяржаўных служачых міністэрстваў і ведамстваў, а ў якасці рэцэнзентаў і кансультантаў прыцягнуты вышэйшыя службовыя асобы і кіраўнікі дзяржаўных органаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі