ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 жніўня 2021, 13:05

На зыходзе лета: вечар класічнай музыкі пройдзе ў Лошыцкай сядзібе 21 жніўня

Фота музея
Фота музея

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музычная праграма "На зыходзе лета" пройдзе 21 жніўня ў музеі "Лошыцкая сядзіба" - філіяле Музея гісторыі горада Мінска. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У выкананні стваральніка і мастацкага кіраўніка "Музычнай гасцёўні", салісткі Белдзяржфілармоніі Таццяны Старчанка прагучыць музыка еўрапейскіх кампазітараў розных эпох. Госці мерапрыемства пачуюць творы Іагана Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта, Фрыдэрыка Шапэна, Франца Шуберта.

"Мэтай праекта з'яўляецца адраджэнне багатых традыцый музычных салонаў сядзіб XVIII - пачатку XX стагоддзяў і папулярызацыя класічнай музыкі. "Музычная гасцёўня" - гэта ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная, сімфанічная музыка", - адзначылі ва ўстанове.

Пачатак мерапрыемства ў 16.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі