Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 сакавіка 2022, 11:17

"На струнах душы" - гітарны канцэрт пройдзе ў музеі Якуба Коласа

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца канцэрт вучняў класа гітары Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Канцэрт назвалі "На струнах душы". У выкананні навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі слухачы пазнаёмяцца з музыкай розных эпох - ад барока да сучаснасці. У музеі адзначылі: "Музыка абуджае самыя патаемныя струны нашай душы. Як і паэзія, яна гаворыць з намі на мове кахання".

"Народны паэт Беларусі Якуб Колас вельмі любіў музыку, добра іграў на скрыпцы, спяваў, з задавальненнем слухаў народныя мелодыі і царкоўныя песнапенні. Беларускі паэт таксама высока ацэньваў карысць музычнай адукацыі, таму ў свой час у доме Коласа з'явіўся раяль - яго набылі для ўнукаў паэта", - расказалі арганізатары мерапрыемства.

Канцэрт адбудзецца 9 сакавіка ў 16:30 у вялікай гасцінай Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі