15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэмію імя Ігара Лучанка ўпершыню ўручылі на "Славянскім базары ў Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэта прэмія адпраўляецца ў Егіпет разам з Дзіянай Вахіба. Юную выканаўцу адзначылі за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства.
Новая спецыяльная прэмія для ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу на "Славянскім базары" была заснавана ў гэтым годзе. Яна носіць імя легендарнага савецкага і беларускага кампазітара, прафесара музыкі, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Ігара Лучанка.-0-