Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 мая 2021, 11:17

На падмосткі Купалаўскага тэатра вяртаецца "Чорная панна Нясвіжа"

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На падмосткі Купалаўскага тэатра вяртаецца спектакль "Чорная панна Нясвіжа", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Тайныя спатканні, перашкоды на шляху да шчасця і, нарэшце, вянчанне і смерць. Усё гэта і многае іншае ўбачаць гледачы на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. На падмосткі Купалаўскага тэатра вяртаецца спектакль "Чорная панна Нясвіжа" аб незвычайнай гісторыі кахання караля Жыгімонта і Барбары Радзівіл. Яркая і незабыўная пастаноўка, створаная ў 2000 годзе рэжысёрам Валерыем Раеўскім і сцэнографам Барысам Герлаванам, - адна з лепшых старонак творчай гісторыі нашага тэатра", - адзначылі ва ўстанове.

Хваляванне напярэдадні сустрэчы з гледачом адчуваюць выканаўцы галоўных роляў Таіса Увядзенская і Міхаіл Світа. "Мой герой, моцнв закаханы, гарачы і тэмпераментны Жыгімонт, які робіць усё, каб быць побач з Барбарай. Але, на жаль, гэтаму не наканавана спраўдзіцца. Мы вельмі хвалюемся і, вядома, спадзяёмся, што гледачы нас цёпла прымуць і палюбяць", - адзначыў Міхаіл Світа.

У спектаклі таксама заняты Ала Ельяшэвіч, Станіслаў Арцем'еў, Васіль Сушыцкі, Уладзімір Іваноў.

Спектакль будзе ісці сёння, 28 мая, а таксама 16, 17, 21 і 24 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі