
2 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Бабруйск другі раз прыме конкурс творчасці людзей з інваліднасцю "Мы шукаем таленты". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Конкурс пройдзе ў Палацы мастацтваў Бабруйска і будзе складацца з двух этапаў. Першы - гэта падача заявак, а другі - непасрэднае выступленне перад членамі журы. Яны будуць ацэньваць канкурсантаў па некалькіх намінацыях: сольны вакал, вакальны ансамбль, харэаграфія, мастацкае чытанне і дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Удзельнічаць у конкурсе талентаў можна як індывідуальна, так і калектыўна.
Пасля выступлення адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў: яны атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.
Выступленні канкурсантаў можна паглядзець 13 снежня.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Палац мастацтваў Бабруйска сумесна з Бабруйскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў".-0-