Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2021, 16:57

Музычныя вечары, выставы, абмеркаванне спектакляў суправаджаюць фестываль "Белая вежа"

13 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XXV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце суправаджаюць музычныя вечары, выставы, штодзённыя абмеркаванні спектакляў і сустрэчы тэатральных калектываў з прадстаўнікамі СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму цяперашняга форуму арганічна дапоўніў выставачны праект "Шлях да сцэны", арганізаваны спецыяльна для Брэста Белгазпрамбанкам. У экспазіцыі прадстаўлены творы мастакоў Парыжскай школы, выхадцаў з Беларусі, Льва Бакста, Фердынанда Рушчыца, Савелія Сорына, Дзмітрыя Сцялецкага і Файбіш-Шрагі Царфіна. Гэта эскізы тэатральных касцюмаў і дэкарацый, партрэты, пейзажы, якія аб'ядноўвае тэма тэатра. З выставай работ майстроў сусветнага мастацтва любы жадаючы можа азнаёміцца ў брэсцкім аддзяленні банка па вул. Маскоўскай, 174а.

У самім будынку Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы працуе выстава работ IV Міжнароднага конкурсу тэатральнага плаката, арганізаваная некамерцыйнай грамадскай арганізацыяй "Гуманітарны праект "Адэскі брыз". Усяго прадстаўлена больш за 70 плакатаў мастакоў розных краін. Падчас фестывалю, з 10 па 18 верасня, праходзіць анлайн-галасаванне, па выніках якога пераможцу інтэрнэт-конкурсу ўручаць прыз.

Тэатральны бар БАТД запрашае на музычныя вечары "Фестывальны P.S." з удзелам брэсцкіх музыкантаў. Так, сёння фестывальны дзень завершаць салісты групы MUZZART. Прагучаць кавер-версіі папулярных шлягераў з рэпертуару Bon Jovi, Lana del Ray, Imagine Dragons, інструментальныя версіі хітоў George Michael, Sting, Stewie Wonder і іншыя кампазіцыі. Яшчэ адзін канцэрт запланаваны ў дзень закрыцця фестывалю 18 верасня. Пад заслону "Белай вежы" выступяць група "Слайды" і аўтар YouTube-праекта Vladilele Улад Філіпаў.

Між тым фестывальны марафон пераадолеў амаль трэць шляху. З 22 спектакляў паказаны 5 пастановак. Конкурсную праграму "Белай вежы" ацэньвае каманда вядучых тэатразнаўцаў і крытыкаў з Беларусі і Расіі. Сёння вечарам свае работы на суд гледачоў прадставяць тэатральныя калектывы з Казахстана і Таджыкістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі