Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 снежня 2021, 09:47

Музычны фестываль імя Салярцінскага закрываецца ў Віцебску

17 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебскай абласной філармоніі сёння закрыецца ХХХII Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

У час форуму прайшлі канцэрты выкладчыкаў і навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага і пераможцы XV Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага, лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Маслеева (фартэпіяна) з Расіі. Кульмінацыяй фестывалю стала выступленне Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.

Фінальны акорд форуму прагучыць сёння ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Калектыў не першы раз прыязджае на фестываль. "Сустрэчы аркестра і слухачоў у філармоніі заўсёды суправаджаліся аншлагам і бурнымі авацыямі. Калектыў выконваў лепшыя творы класічнай і сучаснай сімфанічнай музыкі з салістамі-віртуозамі сусветнага ўзроўню. Гэты год не стане выключэннем. Творы І. Стравінскага, І. Баха, Г. Гендэля і І. Брамса закрыюць 32-і фестываль", - сказалі арганізатары.

Міжнародны фестываль імя І.І. Салярцінскага праводзіцца ў Віцебску з 1989 года. За больш як 30-гадовую гісторыю тут выступіла шмат знакамітых майстроў і маладых талентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі