Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 кастрычніка 2022, 10:10

Музычную галерэю адкрыюць у каледжы імя Глінкі 27 кастрычніка

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую мастацкую прастору - музычную галерэю - адкрыюць у Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі 27 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У цэнтры ўвагі арт-прасторы - карціны і музыка кампазітара і мастака Людмілы Шлег. У сваёй творчасці яна выказвае глыбокі інтарэс да гістарычнай і духоўнай культуры славянскіх народаў. Людміла Шлег робіць акцэнт на духоўнай харавой музыцы. "У музыцы павінна быць тры чвэрці неба, астатняе - зямное", - адзначыла кампазітар.

Смелыя пошукі мастака дзіўным чынам спалучаюць у іканапісных вобразах асновы візантыйскага канона і народнае разуменне іконы. За вялікі ўклад у развіццё царкоўна-пеўчай культуры Людміла Шлег удастоена прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".

У час цырымоніі адкрыцця пройдзе канцэрт-прэзентацыя, дзе госці змогуць акунуцца ў дзіўную атмасферу візуальных і гукавых вобразаў кампазітара. Духоўныя песнапенні Людмілы Шлег прагучаць у выкананні канцэртнага хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко і жаночага хору "Мелодыка" (дырыжор - Вольга Крыпец).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі