Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лютага 2022, 09:50

Музычная праграма Белдзяржфілармоніі "Снег ідзе" прагучыць у галерэі Савіцкага 25 лютага

24 лютага, Мінск /Аляксандра Сівакова - БЕЛТА/. Музычную праграму "Снег ідзе" прадставяць 25 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Мерапрыемства адбудзецца падчас выставы жывапісу "Міхаіл Савіцкі. Спадчына", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"У праграме музыка і паэзія дапаўняюць адна адну і знаходзяцца ў дзіўным узаемадзеянні. Паэтычныя радкі перарастаюць у цудоўную музыку, якая дорыць адчуванне сапраўднай гармоніі", - расказалі ў галерэі.

У выкананні піяністкі і мастацкага кіраўніка "Музычнай гасцёўні" Таццяны Старчанка прагучаць вершы рускіх паэтаў Барыса Пастэрнака, Давіда Самойлава і Іосіфа Бродскага. Госці вечара змогуць атрымаць асалоду ад твораў Іагана Баха, Фрыдэрыка Шапэна, Іаганеса Брамса, Эдварда Грыга, Яна Сібеліуса і Франца Шуберта. Іх дапоўніць чароўнае гучанне флейты саліста Белдзяржфіламорніі Яўгена Віданава.

"Уменне лёгка пераходзіць ад выканання музыкі да чытання вершаў само па сабе вялікая рэдкасць. Валоданне гэтым майстэрствам дае Таццяне Старчанка магчымасць стварыць на канцэрце асаблівую атмасферу, узнёслую і натхнёную", - дадалі арганізатары.

Пачатак музычнай праграмы ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі