Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2018, 19:17

Музычнай прэм'ерай "Жаніхі" адкрывае юбілейны сезон Гомельскі абласны драмтэатр

20 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ерай "Жаніхі" Гомельскі абласны драматычны тэатр адкрывае сёння юбілейны 80-ы сезон, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўстановы.

Трупа Гомельскага аблдрамтэатра прадставіць на суд гледачоў музычную камедыю паводле аперэты І.Дунаеўскага "Жаніхі" (паводле п'есы С.Антымонава і М.Адуева). Сваю рэдакцыю вядомага твора прапануе рэжысёр-пастаноўшчык з Масквы Андрэй Градаў.

Па сутнасці, спектакль можна расцэньваць як музычны анекдот. Па сцэнарыі, у жанчыны памёр муж, не паспеўшы яго пахаваць, яна становіцца зайздроснай нявестай, у якой няма адбою ад жаніхоў. Гумарыстычны сюжэт прыпраўлены рэаліямі амаль стагадовай даўнасці (часоў НЭПу), а таксама музыкай вялікага Дунаеўскага. Пры аб'яднанні рускага вадэвіля з еўрапейскай аперэтай атрымалася яркая гісторыя з тонка выпісанымі персанажамі і інтрыгуючымі сюжэтнымі паваротамі.

У музычнай камедыі заняты заслужаны артыст Беларусі Юрый Фейгін, а таксама Аляксей Бычкоў, Таццяна Ганчарова, Настасся Задорына, Павел Кордзік, Юрый Марціновіч, Міхаіл Грышачкін, Юрый Зайцаў і інш. Мастак-пастаноўшчык камедыі Таццяна Стысіна, харэаграфія Аксаны Ражковай.

Прэм'ерныя паказы пройдуць таксама 21, 22 і 29 верасня. У гэтым сезоне калектыў тэатра рыхтуе адразу некалькі прэм'ер, прадоўжыць і традыцыю начных паказаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі