Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXХІІІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С.Мухарынскай і Міжнародны форум этнакультур пройдуць з 8 па 12 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
У час чытанняў і этнафоруму пройдуць пасяджэнні секцый, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў, майстар-класы, творчыя праекты.
Асноўная тэматыка чытанняў - вусная традыцыйная музычная культура, літургічная і паралітургічная музыка, музычнае мастацтва Беларусі і свету, музычнае выканальніцтва і педагогіка, выдатныя дзеячы музычнай культуры і мастацтва - юбіляры 2024 года, тэма Вялікай Айчыннай вайны ў музычным мастацтве (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) і музыка ў аўдыявізуальных мастацтвах (да 100-годдзя беларускага кіно).-0-