Сцяг Нядзеля, 14 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 мая 2024, 09:02

Музычна-паэтычную кампазіцыю да Дня Незалежнасці пакажуць у БДУ

Фота з архіва
Фота з архіва
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музычна-паэтычную кампазіцыю да Дня Незалежнасці пакажуць у БДУ. Тэматычная акцыя прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі, аб'яднанне студэнцкай аўдыторыі і фарміраванне ў яе пачуццяў любові і гонару за сваю краіну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БДУ.

На працягу шасці тыдняў кожную сераду ў 19.00 для студэнтаў БДУ адбудуцца паказы музычна-паэтычнай кампазіцыі. Паўгадзінны паказ уключае дэкламаванне вершаў беларускага паэта Анатоля Вярцінскага "Я перад вамі з памяццю сваёй", "Плач спаленай вёскі" і "Вечны сон - вечны звон". Таксама гледачы пачуюць песні "До свидания, мальчики" Булата Акуджавы, "Перад атакай!", "Хатынь". Дапоўніць атмасферу паказу тэматычны відэарад аб ветэранах, Хатыні, Дні Перамогі. Завершыцца кампазіцыя чытаннем твора Петруся Броўкі "Парк Перамогі".

У якасці выканаўцаў выступяць артысты народнага студэнцкага драматычнага тэатра "На балконе".

У БДУ рэалізуецца цыкл мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён уключае правядзенне студэнцкіх форумаў, праектаў, конкурсаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У бліжэйшы час запланаваны куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, выставы, круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі і акцыі. Пройдуць тэматычныя экскурсіі па гістарычных мясцінах, звязаных з перыядам ВАВ. Таксама на сайце БДУ рэалізуецца праект-хроніка "80 невядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны", які прадугледжвае штотыднёвае размяшчэнне на сайце ВНУ ўнікальных гісторый пра людзей, якія заспелі тыя падзеі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі