Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 мая 2018, 10:02

"Музей праса" адкрыецца 19 мая ў Мінску

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё спецыялізаванага магазіна "Музей праса" адбудзецца 19 мая ў Мінску ў гонар Дня адраджэння Траецкага прадмесця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Упершыню ў Мінску прадставяць больш за 300 старадаўніх мадэлей гэтай бытавой тэхнікі са збораў вядомых беларускіх калекцыянераў.

Наведвальнікам прапануюць вырабы лепшых беларускіх майстроў-рамеснікаў, карціны гістарычнага цэнтра Мінска ад выкладчыкаў і студэнтаў Акадэміі мастацтваў. У аддзеле камісійнага гандлю размесцяць прадметы быту. З 19 па 31 мая на тавары будуць дзейнічаць скідкі ад 5 працэнтаў да 10 працэнтаў. Ва ўстанове на вул. Багдановіча можна будзе набыць усе 16 відаў "Карткі госця".

Наведвальнікі Траецкага прадмесця 19 мая таксама змогуць атрымаць асалоду ад ігры канцэртнага аркестра "Няміга", выступленняў беларускіх творчых калектываў і ўдзельнікаў рыцарскага клуба Палаца дзяцей і моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі