Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 мая 2020, 09:07

Музей гісторыі Магілёва прадставіць інтэрактыўную выстаўку да 75-годдзя Перамогі

6 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Музей гісторыі Магілёва прэзентуе сёння інтэрактыўную выстаўку "Будуць вечна сады расцвітаць…", прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

У выстаўцы прынялі ўдзел вядомыя магілёўскія фатографы, якія прадставілі панараму святкавання Дня Перамогі ў Магілёве за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У экспазіцыю ўвайшлі работы 12 майстроў, у тым ліку Генадзя Карчэўскага, Аляксандра Ліціна, Ірыны Савосінай, Мікалая Цітова, Анатоля Талкачова і Мірона Шчудло.

Дапамогу ў арганізацыі выстаўкі музею аказаў актыўны ўдзельнік парадаў Перамогі ў многіх райцэнтрах рэгіёна - магілёўскі клуб ваенных рэканструктараў "За савецкую Радзіму" пад кіраўніцтвам Аляксандра Башарымава.

Мерапрыемства пройдзе ў выставачнай зале па вул. Болдзіна, 1. Анлайн-трансляцыя цырымоніі адкрыцця пачнецца ў 16.00 на сайце музея museumhm.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі