Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 мая 2020, 09:57

Музей гісторыі беларускага кіно падрыхтаваў выставу да 80-годдзя рэжысёра Валерыя Рубінчыка

13 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Па праекце "Для мяне кіно важней жыцця", прысвечаным 80-годдзю з дня нараджэння кінарэжысёра Валерыя Рубінчыка, у Музеі гісторыі беларускага кіно пачала працаваць аднайменная тэматычная выстава, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Наведвальнікі могуць убачыць арыгінальныя кампазіцыі з узораў рэквізіту, касцюмы, эскізы дэкарацый, рэжысёрскія распрацоўкі, кадры з фільмаў і плакаты да іх, а таксама спецыяльнае асвятленне. Усяго прадстаўлена больш за 200 экспанатаў. "Выстава знаёміць наведвальнікаў з найбольш знакавымі фільмамі Валерыя Рубінчыка, які быў таленавітым стылізатарам і заўсёды ўзбагачаў свае карціны выразнымі падрабязнасцямі, звязанымі як з адносінамі аўтара да сваіх герояў, так і з яго бачаннем канкрэтнай гістарычнай эпохі", - расказалі арганізатары.

Галоўны акцэнт зроблены на фільмах гістарычнай тэматыкі: "Дзікае паляванне караля Стаха" паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча і гістарычнай меладраме "Магіла льва" па матывах беларускіх легенд. Таксама не абдзелены ўвагай і іншыя карціны Валерыя Рубінчыка - кінапаэма "Вянок санетаў", фантастычная драма "Адступнік", філасофская камедыя "Культпаход у тэатр". Адзін з залогаў мастацкай своеасаблівасці ўсіх гэтых работ - удзел у іх стварэнні многіх вядучых майстроў беларускага кінематографа: кінааператараў Таццяны Логінавай, Юрыя Марухіна, Юрыя Ялхова, мастакоў-пастаноўшчыкаў Яўгена Ігнацьева, Уладзіміра Дзяменцьева, Аляксандра Чартовіча, Уладзіміра Чарнышова, мастакоў па касцюмах Элы Сямёнавай і Аляўціны Кавецкай, кампазітара Яўгена Глебава, работы якіх таксама прадстаўлены на выставе.

У рэжыме нон-стоп будзе дэманстравацца калаж з найбольш знакамітых фрагментаў фільмаў Валерыя Рубінчыка, а пры жаданні наведвальнікі могуць паглядзець іх поўнасцю ў кіназале музея.

Выстава будзе працаваць па 28 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі