ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лістапада 2017, 13:59

Музей Бібліі адкрываецца ў Вашынгтоне

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вашынгтоне (ЗША) сёння адкрываецца Музей Бібліі, паведамляе ТАСС.

Шасціпавярховы музей агульнай плошчай каля 40 тыс. кв.м каштаваў амаль $500 млн. Заснавальнік музея - амерыканскі мільярдэр Стыў Грын.

Будынак, створаны з прымяненнем інтэрактыўных і іншых тэхналогій, пакідае незабыўнае ўражанне. Дзверы ў музей уяўляюць сабой адлітую з бронзы і рассечаную на дзве паловы старонку Бібліі Гутэнберга, на якой выкладзена першая глава Кнігі Быцця. Вага кожнай з гэтых дзвюх палоў "старонкі" перасягае 12 т, а вышыня складае каля 12,1 м.

Большую частку экспазіцыі складае асабістая калекцыя Стыва Грына, у якой налічваецца 44 тыс. экспанатаў. У музеі будуць тры галоўныя раздзелы, што расказваюць пра гісторыю Бібліі, біблейскія сюжэты і той уплыў, які гэта кніга зрабіла на развіццё чалавецтва.

Наведвальнікі змогуць убачыць фрагменты Кумранскіх рукапісаў, або скруткаў Мёртвага мора, пісьмо Марціна Лютэра, у якім ініцыятар Рэфармацыі адстойваў свае погляды перад сустрэчай з пасланнікам папы рымскага Льва Х, англійскі рукапісны малітоўнік XIV стагоддзя, знойдзены ў Егіпце іўдзейскі малітоўнік IX стагоддзя, Біблію, якая пабывала на Месяцы ў час палёту амерыканскага касмічнага карабля Apollo 14 у 1971 годзе, Кнігу кніг, што належала "каралю рок-н-рола" Элвісу Прэслі. Музей таксама плануе выставіць Бібліі, выдадзеныя на больш як 2 тыс. моў.

Збіраць экспанаты для музея дапамагаў гісторык Скот Кэрал, якога ў прафесійным асяроддзі называюць "Індыянай Джонсам біблейскай археалогіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі