Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 сакавіка 2020, 16:45

Музеі Полацка прапануюць мясцовым жыхарам перадаць у фонды прадметы, звязаныя з вайной

4 сакавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Полацкія музеі праводзяць па 17 мая акцыю "Захаваем памяць пра вайну разам" і прапануюць жыхарам раёна перадаць у фонды прадметы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

"Музей з удзячнасцю прыме ў дар фатаграфіі, дакументы, пісьмы, газеты, карты, асабістыя рэчы і прадметы ваеннага абмундзіравання. Самае галоўнае - мы хочам даведацца, чым каштоўны і памятны той ці іншы прадмет, каму ён прыналежаў і як выкарыстоўваўся", - адзначылі ў музеі.

Прадметы, маючыя музейную каштоўнасць, будуць прыняты на пастаяннае захоўванне і зоймуць дастойнае месца ў фондавых калекцыях, іх будуць дэманстраваць на выстаўках і ў экспазіцыях. Пры неабходнасці музей-запаведнік вырабіць для дарыльшчыкаў копіі фота і дакументаў.

Удзельнікаў акцыі запішуць у ганаровую кнігу дарыльшчыкаў. Яны атрымаюць сертыфікат на бясплатнае наведванне любога музея Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Усе перададзеныя прадметы будуць прадстаўлены на яго сайце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі