Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 кастрычніка 2022, 09:13

Музеі Якуба Коласа, Янкі Купалы і кінастудыя "Беларусьфільм" падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У Год гістарычнай памяці, у год 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа мы праводзім шэраг мерапрыемстваў, якія будуць развіваць нашы ўстановы і ў далейшым. Адна з ідэй гендырэктара кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзіміра Міхайлавіча - падпісанне пагаднення паміж Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і кінастудыяй "Беларусьфільм", - сказала дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс.

Кінастудыя "Беларусьфільм", паводле слоў яе генеральнага дырэктара Уладзіміра Карачэўскага, апошнія гады актыўна супрацоўнічае як з замежнымі, так і з беларускімі ўстановамі культуры. "Мы робім розныя праекты, праводзім сумесныя творчыя сустрэчы, мерапрыемствы, майстар-класы. І ў Год гістарычнай памяці мы вырашылі больш актыўна супрацоўнічаць і больш расказваць пра нашу краіну, пра тых, кім мы ганарымся, - адзначыў Уладзімір Карачэўскі. - У нас ужо ёсць добры вопыт супрацоўніцтва паміж музеямі, калі яны выступалі кансультантамі пры стварэнні нашых фільмаў і мультфільмаў. Нам хочацца, каб наша кінапрадукцыя была прадстаўлена і ў музеях, дзе расказваюць пра нашых пісьменнікаў - Купалу і Коласа".

"Кінастудыя "Беларусьфільм" - гэта не проста прадпрыемства, дзе робіцца кіно. У нас ёсць свая кінабібліятэка, мы арганізоўваем творчыя сустрэчы, кінаклубы. Кінастудыя - гэта месца, дзе сустракаюцца творчыя людзі, тыя, хто любіць беларускае кіно і культуру", - дадаў гендырэктар кінастудыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі