Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 мая 2020, 14:32

Моладзь запрашаюць да ўдзелу ў інтэрнэт-конкурсе "Сэрцы ва ўнісон" да 75-годдзя Перамогі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шоу-тэатр Таццяны Пановай "Хвілінка" ў час праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Беларусь памятае" з 4 па 7 мая правядзе інтэрнэт-конкурс "Сэрцы ва ўнісон", прысвечаны 75-годдзю Перамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

Мэта конкурсу - захаванне пераемнасці пакаленняў, увекавечанне памяці пра Перамогу, а таксама патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Ён пройдзе ў дзвюх намінацыях - "Вакал" і "Харэаграфія". Удзельнікам трэба будзе запісаць відэа (выканаць песню або харэаграфічную кампазіцыю) з рэпертуару калектыву, маючую патрыятычную накіраванасць. Прысвяціць запісаную кампазіцыю свайму сваяку, які прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне, і расказаць пра яго, выкарыстоўваючы яго ўнікальную фатаграфію з сямейнага архіва.

"Конкурснае відэа выкладаецца ў Instagram, дзе пазначаецца сваё прозвішча і імя, узрост і назва конкурсу. Удзельніку неабходна прымацаваць да відэа фатаграфію свайго сваяка, які прымаў удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны або працаваў у тыле, і кароткае тлумачэнне да здымка, а таксама адзначыць афіцыйны акаўнт шоу-тэатра "Хвілінка" @hvilinka @brsm і праставіць хэштэгі конкурсу: #Беларусьпомнит #ЦветыВеликойПобеды #сердцавунисон #hvilinka_StayAtHome #хвiлiнка #hvilinka", - расказалі ў тэатры.

Члены журы, у склад якіх увойдуць педагогі па вакале і харэаграфіі, а таксама прадстаўнікі БРСМ вызначаць у кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі лаўрэатаў I, II, III ступені, дыпламантаў I, II і III ступені. Па рашэнні членаў журы канкурсантам можа быць прысуджана Гран-пры конкурсу. Работы лаўрэатаў і дыпламантаў будуць размешчаны ў сацыяльных сетках калектыву і саюза моладзі 9 мая ў выглядзе адзінага відэароліка.

Творчая майстэрня эстраднага мастацтва "Хвілінка" створана ў 1993 годзе ў Мінску. Яе заснавальнікам і нязменным мастацкім кіраўніком з'яўляецца Таццяна Панова - член Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Калектыў неаднаразовы ўладальнік заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі