Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 красавіка 2021, 17:26

Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у Мінску 22-23 красавіка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць 22-23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні - адна з галоўных пляцовак краіны для абмеркавання вынікаў навуковых даследаванняў па пытаннях кніжнай культуры і кніжнай спадчыны. "Канферэнцыя дасягнула сапраўды высокага ўзроўню, набыла вялікую папулярнасць і збірае даследчыкаў кнігі з розных краін. Усіх яе ўдзельнікаў аб'ядноўвае нязменная цікавасць да кніжнай культуры Беларусі, яе гісторыі, дасягненняў і перспектыў", - падкрэслілі ў НББ.

Кола пытанняў, запланаваных для абмеркавання на гэтай канферэнцыі, ахоплівае ўсе важныя аспекты развіцця беларускай кніжнай культуры - ад старадаўніх рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах існавання кнігі. Даследчыкі абмяркуюць пытанні, пачынаючы ад асаблівасцей мастацкай атмасферы Бібліі Францыска Скарыны і заканчваючы мастацтвам сучаснай беларускай дзіцячай кнігі.

У праграме запланавана больш за 80 дакладаў ад вучоных з 7 краін. Канферэнцыя адбудзецца ў жывым фармаце, а таксама прадугледжвае анлайн-трансляцыю і дыстанцыйнае далучэнне аддаленых удзельнікаў.

Арганізатары канферэнцыі - Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі