Сцяг Панядзелак, 28 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 сакавіка 2025, 12:55

Міжнародны квартал адкрыўся на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны квартал адкрыўся на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш вялікі кніжны форум прадаўжае сваю работу, прыцягваючы на свае пляцоўкі ўсё большую колькасць гасцей і наведвальнікаў. Толькі за першы дзень работы праз выставачны цэнтр на праспекце Пераможцаў прайшло больш за 11 тыс. чалавек - небывалая дагэтуль лічба", - адзначыў на адкрыцці першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч.

Асобныя словы ўдзячнасці Міністэрства інфармацыі адрасавала Міністэрству замежных спраў Беларусі. Разам з партнёрамі і пры актыўным удзеле дыпламатычных місій ужо не першы год арганізуецца работа міжнароднага квартала.

"У бягучым годзе на яго пляцоўках прадстаўлены кнігі з 21 краіны. А ўсяго за гады правядзення ў мінскім кніжным форуме прынялі ўдзел пісьменнікі, кнігавыдаўцы з больш як 60 дзяржаў, што, безумоўна, робіць нашу выстаўку прыкметнай падзеяй як у самой Беларусі, так і за яе межамі", - адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Першы намеснік міністра дадаў, што ў Беларусі заўсёды рады гасцям, а гасцям, якія прыязджаюць з кнігай, - асабліва.

Прадаўжаючы тэму, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Павел Уцюпін адзначыў, што міжнародны квартал стаў добрай традыцыяй на кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Мінску, ён адкрываецца ўжо трэці год.

"У бягучым годзе ў ходзе старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза мы прынялі рашэнне аб стварэнні аосбнага кансалідаванага стэнда ўсіх нашых краін. Гэта вельмі знакавае, на мой погляд, мерапрыемства, улічваючы, што ў бягучым годзе мы адзначаем дзесяцігоддзе ўступлення ў сілу Дагавора аб ЕАЭС", - адзначыў Павел Уцюпін.

Зарадзіўшыся як эканамічны праект, саюз ахоплівае ўсё больш іншых сфер, у гэтым выпадку - культурную, інфармацыйную, заўважыў намеснік міністра. "Мы цудоўна разумеем, што культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва істотна павышае шанцы на эканамічную інтэграцыю нашых краін", - сказаў ён, дадаўшы, што ў бягучым годзе ўсім краінам еўразійскай "пяцёркі" прадстаўлена магчымасць азнаёміць наведвальнікаў выстаўкі з культурнымі, літаратурнымі традыцыямі сваёй дзяржавы ў ходзе нацыянальных дзён.

Намеснік міністра замежных спраў падзякаваў усім кіраўнікам і прадстаўнікам дыпламатычных місій за водгук і ўдзел у стварэнні міжнароднага квартала. Дзякуючы гэтаму ў гісторыю ўзаемаадносін Рэспублікі Беларусь з кожнай асобна ўзятай краінай, якую яны прадстаўляюць, упісваецца яшчэ адна яркая старонка культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.

Павел Уцюпін таксама звярнуў увагу на высокую цікавасць беларусаў да чытання. "Сёння прынята лічыць, што людзі ўсё менш і менш карыстаюцца кнігамі. Аднак з задавальненнем хачу адзначыць, што беларусы абвяргаюць гэты факт. Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, 70 працэнтаў грамадзян нашай краіны хаця б некалькі разоў на тыдзень бяруць у рукі кнігу. Прычым, нягледзячы на шырокае распаўсюджванне электроннай кнігі, большасць, каля 80 працэнтаў, аддае перавагу менавіта папяровым выданням", - сказаў ён, дадаўшы, што ў многім гэта і тлумачыць папулярнасць Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Геаграфія міжнароднага квартала з кожным годам пашыраецца. Сёння тут прадстаўлены дзяржавы СНД, Лацінскай Амерыкі, Азіі, Блізкага Усходу.

XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася 12 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Адной з галоўных тэм стала 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка прадоўжыцца па 16 сакавіка.-0-

Фота Яна Гарбанюка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі