Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 студзеня 2023, 11:32

Міжнародны конкурс калядных песень праводзіцца ў Беларусі

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны конкурс "Калядныя песні - 2023" праводзіцца ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на партале Беларускай праваслаўнай царквы, паведамляе БЕЛТА.

Удзельнікі могуць прадаставіць адну работу ў адной з намінацый: "Дзяцінства" (узрост ад 4 да 15 гадоў), "Сямейны ачаг" (усе жадаючыя), "Прафесіянал" (усе жадаючыя), "Народная творчасць", "Хор нашага прыхода", "Свята без абмежаванняў" (інклюзіўныя праекты).

Творчыя работы прымаюцца да 13 студзеня. Запісанае відэа і анкета-заяўка высылаюцца на адрас электроннай пошты bratstvo.konkurs@gmail.com.

Па выніках конкурсу вызначаць уладальнікаў І, ІІ, ІІІ месцаў у кожнай намінацыі. Узнагародзяць пераможцаў 21 студзеня.

Арганізатары конкурсу - Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры падтрымцы Свята-Лісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, Савета па культуры Мінскай епархіі, дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства "Пакроў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі