Фота з архіва
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны кінафестываль дзяржаў - удзельніц СНД "Садружнасць" плануюць праводзіць на пляцоўках іншых буйных кінафестываляў. Аб гэтым расказаў дырэктар Дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканкама СНД Аляксей Сазонаў у час круглага стала "Роля кіно ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы СНД", які прайшоў у Выканкаме СНД у час XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы нарэшце выйшлі на стварэнне сумеснага міжнароднага кінафестывалю. Ён будзе называцца "Садружнасць". Цяпер партнёрамі дапрацоўваюцца апошнія дэталі, і ў наступным годзе з'явіцца палажэнне аб гэтым кінафестывалі. Фестываль плануецца праводзіць не самастойна, а на пляцоўках буйных фестываляў па чарзе: на Мінскім "Лістападзе", Ташкенцкім, Маскоўскім фестывалях", - сказаў Аляксей Сазонаў.

Паводле яго слоў, сёння ў СНД падтрымліваюць правядзенне розных кінафестываляў, супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы маладых артыстаў, аператараў, прадзюсараў, рэжысёраў. Ствараюць і анімацыю, і мастацкія кінакарціны, і дакументальныя фільмы. Створана аб'яднанне ў сферы культурнага супрацоўніцтва, якое вядзецца Саветам па культурным супрацоўніцтве пры Выканкаме СНД.
"Да фестывалю, які цяпер праходзіць у Мінску, мы ставімся вельмі ўважліва. Ужо некалькі гадоў уручаецца спецыяльны прыз Выканкама СНД. У гэтым годзе таксама будзе яшчэ адна прэмія для моладзі", - дадаў Аляксей Сазонаў.

"Мы часам задумваемся, ці ёсць у нашых краін агульны культурны код. Гэта вельмі няпростае пытанне. На самай справе ў кожнай з краін даволі розныя перавагі, але пры гэтым мы выкарыстоўваем адны сродкі ў галіне выхавання, адукацыі дзяцей і дарослых. Усё гэта датычыцца і кіно. У значнай ступені таму што кожны нацыянальны кінематограф расказвае аб дасягненнях, памяці, культурных падзеях, гісторыі сваёй краіны, аб вялікіх людзях. Гэта памяць нашых пакаленняў і сучаснікаў аб тых, хто нас выратаваў і абараніў", - растлумачыў дырэктар Дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканкама СНД.

На яго думку, у кінематаграфістаў СНД у прыярытэце не бізнес, выхаваўчая, палітычная, міжнародная функцыя кінематографа, таму самае галоўнае сёння - прыкласці дадатковыя намаганні да дэманстрацыі кіно, культуры, мастацтва адзін аднаго, таму што гэта не адбудзецца само сабой.-0-
Фота Віталя Піваварчыка