Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 верасня 2020, 10:45

Міжнародны фестываль-конкурс "Тэатральная вясна" пройдзе ў Магілёве

23 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны тэатральны фестываль-конкурс "Тэатральная вясна" пройдзе ў Магілёве 25 верасня. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У конкурсе прымуць удзел каля 40 салістаў і творчых калектываў з Магілёўскай і Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска. Прыедуць выканаўцы і са Смаленскай вобласці. Свае здольнасці канкурсанты прадэманструюць у трох намінацыях: драматычны тэатр, мастацкае слова і парны канферанс. Узрост удзельнікаў - ад 5 гадоў і старэйшыя.

Журы будзе ацэньваць паўнату і яркасць выступленняў, глыбіню раскрыцця тэм твораў, акцёрскае і выканальніцкае майстэрства, сцэнічнае маўленне, арыгінальнасць рэжысёрскай задумы і мастацкае афармленне: касцюмы, грым, дэкарацыі, святло і музычнае суправаджэнне.

Пасля конкурсных выступленняў адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Пройдзе фестываль-конкурс у канцэртнай зале "Магілёў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі