
Фота з архіва
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" пройдзе 9-11 верасня ў Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Дзясяты раз атмасфера дружбы, міру і ўзаемаразумення аб'яднае ў горадзе над Сожам усіх знатакоў харэаграфічнага майстэрства з краін блізкага і далёкага замежжа. У фестывалі прымуць удзел каля 700 удзельнікаў з 42 творчых калектываў.
Фестываль стартаваў у 1997 годзе і адразу стаў яркай культурнай падзеяй сінявокай Беларусі, адзначылі ў Мінкультуры. За гады свайго існавання "Сожскі карагод" прыняў гасцей з больш як 20 краін.-0-