Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 жніўня 2022, 09:57

Міжнародны дзіцячы конкурс "Музыка надзеі" пройдзе ў снежні ў Гомелі

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомелі з 12 па 16 снежня пройдзе XIX Міжнародны дзіцячы конкурс "Музыка надзеі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

У бягучым годзе конкурс адбудзецца ў намінацыі "фартэпіяна". У мерапрыемстве могуць прымаць удзел навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх школ, гімназій, гімназій - каледжаў мастацтваў Беларусі і замежных дзяржаў. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых групах: малодшая (ад 8 да 10 гадоў уключна), сярэдняя (ад 11 да 13 гадоў уключна) і старэйшая (ад 11 да 13 гадоў уключна). Пераможцы змогуць быць залічанымі без уступных іспытаў ва ўстановы адукацыі ў сферы культуры.

Удзельнікі з Беларусі, якія прайшлі адборачныя туры, а таксама замежныя грамадзяне павінны накіраваць заяўку для ўдзелу ў заключным этапе да 1 лістапада на электронны адрас: sokolovskogo@ggki.by або на адрас: 246050, Гомель, вул. Савецкая, 18, з паметкай: "У аргкамітэт Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Музыка надзеі".

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры і Гомельскі аблвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі