Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 сакавіка 2021, 10:15

Мінскі заапарк запрашае на святочную праграму "Шырокая Масленіца"

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі заапарк 13 і 14 сакавіка арганізуе святочную праграму "Шырокая Масленіца", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Свята ў заапарку правядуць са шматлікімі танцамі, песнямі і забавамі. Гасцей чакаюць выступленне музычных калектываў і тэатральныя пастаноўкі, іх будуць бясплатна частаваць блінамі, таксама арганізуюць паказальныя кармленні жывёл "Блінны пачастунак", майстар-класы і квесты, будзе працаваць горад майстроў.

"Акрамя таго, уладкуем 10 пляцовак, дзе кожны жадаючы зможа паспрабаваць сваю фізічную сілу і інтэлект. За ўдзел будуць уручацца zoo-рублі, якія можна будзе абмяняць на падарункі ў кірмашовай краме", - расказалі ў заапарку.

Завершыцца свята народным абрадам развітання з зімой - спальваннем пудзіла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі