Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 снежня 2022, 10:01

Мінск у дэталях і ў панараме: прысвечаную сталіцы фотавыставу прадставілі ў НББ

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыставу Марыны Бацюковай "Мары Марыны. Мінск", прымеркаваную да 955-годдзя горада, прадставілі ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт НББ.

Дынамічная і рознафарматная экспазіцыя паказвае беларускую сталіцу ў малых дэталях і панарамным выглядзе. У кругавароце вобразаў фотамастачкі Марыны Бацюковай - дзіцячыя ўспаміны, пырскі фантанаў, шум тралейбусаў, доўгія цені будынкаў, гарачае лета і трэшчыны на асфальце пад пякучым сонцам сталіцы. Дапаўняюць панараму горада незвычайныя формы каранёў-асацыяцый, якімі пранізаны вуліцы, і дэталёвыя міні-фатаграфіі будынкаў. Праз фотааб'ектыў асабістага ўспрымання аўтара Мінск паўстае горадам-марай, сатканым з гісторыі і сноў.

Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Работа экспазіцыі "Мары Марыны. Мінск" прадоўжыцца да 23 студзеня 2023 года.

Марына Бацюкова - удзельніца і куратар шматлікіх выстаў і праектаў у Беларусі і за мяжой, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі