Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лістапада 2020, 16:03

Мінкультуры запрашае паўдзельнічаць у абмеркаванні праекта змяненняў у Кодэкс аб культуры

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры запрашае прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта закона "Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры", паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Заўвагі і прапановы па праекце закона трэба накіроўваць не пазней за 24 лістапада на электронныя адрасы: 08-3@kultura.by, 08-2@kultura.by.

"За распрацоўку зводнага праекта закона адказвае начальнік юрыдычнага аддзела Мінкультуры Віталь Юр'евіч Бейлін, тэлефон для сувязі - 8 (017) 306-42-54. Па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны звяртацца да намесніка начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкультуры Наталлі Уладзіміраўны Лапацінай, тэлефон 8 (017) 203-93-42", - расказалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі