ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 15 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 красавіка 2021, 17:06

Мінкультуры праводзіць конкурсы на стварэнне эскізаў твораў манументальнага мастацтва

Фота з архіва
Фота з архіва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры праводзіць конкурсы на стварэнне эскізных праектаў твораў манументальнага мастацтва патрыятычнай накіраванасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Сумесна з Бярозаўскім раённым выканаўчым камітэтам, а таксама Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам арганізуецца конкурс эскізных праектаў стварэння (рэканструкцыі) памятнага знака на месцы Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагера. Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе трагічныя падзеі, якія адбываліся ў канцлагеры ў 1935-1939 гадах", - расказалі ў Мінкультуры. Заяўку неабходна падаць да 28 мая ўключна.

Конкурс "Уз'яднанне" міністэрства праводзіць сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. У ім удзельнікам неабходна адлюстраваць тэму ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі і захавання адзінства беларускага народа. Заяўку на яго таксама неабходна падаць па 28 мая ўключна.

Акрамя таго, Мінкультуры сумесна з мясцовым дабрачынным фондам імя Аляксея Талая запрашае прыняць удзел у конкурсе эскізных праектаў памятнага знака "Жывая памяць удзячных пакаленняў". "Тут ва ўдзельнікаў будзе магчымасць сродкамі манументальнага мастацтва адлюстраваць падзяку новых пакаленняў ветэранам, удзельнікам, работнікам тылу, партызанам, падпольшчыкам, усім, хто па меры сіл набліжаў дзень Перамогі. Заяўкі прымаюцца па 20 мая ўключна", - адзначылі ў ведамстве.

"Да ўдзелу ў конкурсах эскізных праектаў запрашаюцца аўтары або аўтарскія калектывы са скульптараў і архітэктараў, якія маюць ці атрымліваюць адпаведную прафесійную адукацыю", - удакладнілі ў Мінкультуры.

Для ўдзелу неабходна падаць заяўку ў Міністэрства культуры на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, оф. 718, кантактны тэлефон + 375 (17) 204 05 86, а самі матэрыялы на адрас: г. Мінск, вул. Някрасава, 3, "Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў".

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах удзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры ў раздзеле "Конкурсы і мерапрыемствы" https://www.kultura.by/by/konkursy-merapryemstvy/.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі