Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2021, 16:24

Мінкультуры правядзе конкурс на лепшую выяву для сацыяльнай рэкламы

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах стварэння сацыяльнай патрыятычнай рэкламы, накіраванай на ўключэнне творчай моладзі ў грамадска-карысную дзейнасць і на кансалідацыю нашага грамадства, Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на лепшую выяву (малюнак, эскіз) для сацыяльнай рэкламы "Наша культура". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

Прыём заявак і конкурсных работ пачнецца 10 сакавіка і прадоўжыцца па 20 красавіка. "Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна адпраўляць на электронную пошту: expo@bdam.by з абавязковай паметкай "На конкурс "Наша культура". Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і суаўтары ва ўзросце да 31 года", - сказалі ў міністэрстве.

Падрабязнае палажэнне і заяўка размешчаны на сайце Міністэрства культуры ў рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі