Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 жніўня 2021, 09:31

Мінкультуры на выязной калегіі ў Оршы абмеркавала брэндавыя мерапрыемствы і фестывалі рэгіёна

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выязная калегія Міністэрства культуры і прыём грамадзян прайшлі 5 жніўня ў Оршы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінкультуры.

У час візіту ў Аршанскі раён прадстаўнікі ведамства наведалі Дом культуры ў гарадскім пасёлку Балбасава і Палац культуры ў Барані. Пасяджэнне калегіі аб ходзе выканання праграмы развіцця Аршанскага раёна за 2020 год і першае паўгоддзе 2021 года праходзіла ў Палацы культуры "Орша". Абмяркоўваліся перспектывы развіцця раёна, задачы на 2022-2023 гады, дадатныя вынікі праведзенай работы, праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, а таксама работа клубных устаноў, брэндавыя мерапрыемствы і фестывальная дзейнасць у рэгіёне.

На калегіі міністр культуры Анатоль Маркевіч уручыў нагрудны знак "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" начальніку ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятру Падгурскаму за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, а таксама ганаровую грамату Міністэрства культуры начальніку фінансава-эканамічнага ўпраўлення Мінкультуры Васілю Дзямбіцкаму за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Анатоль Маркевіч у райцэнтры правёў выязны прыём грамадзян. Людзей хвалявала аднаўленне Куцеінскай лаўры ў Оршы, удзел у конкурсах, аб'яўленых ведамствам, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў. Пытанні падрабязна разгледжаны і пастаўлены на кантроль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі