Радміла Зайцава
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці, адзначыла кансультант аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Радміла Зайцава ў мінскім кінатэатры "Піянер", дзе адкрыўся сёння конкурс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кінафорум стаў традыцыйным і папулярным не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой па адной простай прычыне. Ён дапамагае прывіваць падрастаючаму пакаленню вечныя каштоўнасці, адкрываць новыя таямніцы ўласнай душы, узнімаючы такія важныя тэмы, як дружба, любоў да радзімы, любоў да бліжняга", - сказала Радміла Зайцава.
Паводле яе слоў, "Лістападзік" не проста конкурс фільмаў. Гэта сапраўднае свята для важных і патрабавальных, самых шчырых - юных гледачоў.

Кансультант аддзела падзякавала ўсім стваральнікам фільмаў, якія ўдзельнічаюць у фестывалі, за ўвасабленне ў творчай форме кінематографа сапраўды важных і актуальных тэм.
Старшыня прафесійнага журы, рэжысёр, лаўрэат XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Маніш Цівары (Індыя) са сцэны адзначыў, што для яго вялікім гонарам з'яўляецца ўдзел у гэтым фестывалі. Ён адзначыў, што некаторыя з юных гледачоў, якія прыйшлі сёння на адкрыццё, у будучым змогуць прафесійна працаваць у сферы кінематографа.

Старшыня дзіцячага журы "Лістападзіка", навучэнец 8-га класа СШ нумар 51 Мінска, акцёр, які сыграў, адну з галоўных роляў у фільме "Класная", Дзяніс Серыкаў заўважыў, што не першы раз узначальвае дзіцячае журы на конкурсе для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі. "Калі зноў запрасілі паўдзельнічаць, я падумаў, што цікава будзе атрымаць такі вопыт другі раз. Будзем старацца ацэньваць максімальна аб'ектыўна па самых важных крытэрыях", - сказаў ён.

У конкурснай праграме "Лістападзіка" ў гэтым годзе прадстаўлена шэсць фільмаў з пяці краін. Прычым пяць карцін-намінантаў - удзельнікі міжнародных конкурсаў і фестываляў.-0-

Фота Андрэя Сіняўскага