Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 мая 2019, 15:27

Мінкультуры аб'явіла конкурс сцэнарыяў ігравых фільмаў "Мая Беларусь"

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі конкурс сцэнарыяў фільмаў у ігравой форме "Мая Беларусь" праводзіцца з 27 мая па 31 жніўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары сцэнарыяў поўнаметражных ігравых фільмаў - грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы. "Заяўкі прымаюцца Міністэрствам культуры па 31 жніўня ў электронным выглядзе, а таксама на папяровым носьбіце. Максімальны аб'ём сцэнарыя поўнаметражнай стужкі для кінаверсіі (адна серыя) - 120 старонак, для тэлевізійнага серыяла - 80 старонак на кожную серыю. Таксама да кожнага сцэнарыя павінен дабаўляцца сінопсіс аб'ёмам да 4 старонак. Адзін аўтар мае права падаваць на конкурс не больш за аднаго сцэнарыя", - расказалі ў Мінкульце.

Творчае спаборніцтва праводзіцца па намінацыях "Жыццё сучаснай Беларусі", "Легенды спорту", "Тайны чалавечых адносін", у кожнай з іх можа быць вызначана да трох пераможцаў (першае, другое, трэцяе месца).

Падвядзе вынікі конкурсу адборачная камісія, у склад якой увойдуць пісьменнікі, прадстаўнікі кінавытворчасці і кінапракатных арганізацый, рэдакцый тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі, кінакрытыкі і кіназнаўцы. Яны будуць ацэньваць прадстаўленыя сцэнарыі на адпаведнасць тэме конкурсу і наяўнасць арыгінальных творчых ідэй, а таксама стварэнне пазітыўнага вобраза Беларусі.

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры: за першае месца - 50 базавых велічынь (1 БВ цяпер - Br25,5), за другое - 40, за трэцяе - 30.

Конкурс "Мая Беларусь" праводзіцца для адбору высокамастацкіх сцэнарыяў для стварэння ігравых фільмаў, выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі