Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 сакавіка 2025, 15:01

Мінкультуры аб'явіла конкурс рэжысёрскіх канцэпцый мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры аб'яўляе конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый рэспубліканскіх мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

У праграму мерапрыемства павінны ўваходзіць урачысты сход і святочны канцэрт майстроў мастацтваў, цырымонія ўскладання вянкоў і кветак, гала-канцэрт з акцыяй "Спяём гімн разам".

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія вучацца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура свят", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў падрыхтоўцы іх праграмы.

Матэрыялы (канцэпцыі/сцэнарныя планы і эскізы афармлення месцаў правядзення мерапрыемстваў) трэба прадставіць у тэрмін не пазней за 15 сакавіка. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна даведацца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі