Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лютага 2021, 14:29

Мінкультуры аб'явіла конкурс рэжысёрскіх канцэпцый гала-канцэрта "Славянскага базару"

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры аб'явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый гала-канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі на ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

"Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія вучацца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура свят", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і блізкіх спецыяльнасцях, а таксама тыя, хто мае вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў рэалізацыі сваіх творчых ідэй на адным з буйнейшых фестываляў Еўропы", - адзначылі ў міністэрстве.

Арганізатары вызначылі некаторыя рэкамендацыі па падрыхтоўцы рэжысёрскай канцэпцыі. Так, напрыклад, канкурсантам неабходна адлюстраваць у праграме канцэрта тэматыку Года народнага адзінства, а таксама важныя падзеі ў грамадскім і культурным жыцці краіны 2020 года, паказаць лепшыя дасягненні беларускага музычнага, харэаграфічнага, эстраднага мастацтва ў розных жанрах. Прапанаваныя ідэі павінны быць магчымымі для рэалізацыі ва ўмовах Летняга амфітэатра ў Віцебску. Вітаецца выкарыстанне сучасных тэхналогій і спецэфектаў пры падрыхтоўцы канцэртных нумароў.

"Канцэпцыя павінна ўключаць у сябе выкладанне ідэі і сюжэтнай лініі, структуры пабудовы канцэртнай праграмы (эпізоды, блокі пры іх наяўнасці), прапановы па творчых калектывах і выканаўцах, якія плануюцца для прыцягнення да ўдзелу ў канцэртнай праграме, мастацкіх і тэхналагічных рашэннях, спецэфектах, а таксама па складзе рэжысёрска-пастановачнай групы мерапрыемства. Павінна быць інфармацыя аб аўтары канцэпцыі з пазначэннем кантактных даных", - падкрэслілі ў Міністэрстве.

Матэрыялы неабходна адпраўляць на электронныя адрасы: ministerstvo@kultura.by, 03-3@kultura.by.

Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (017) 204-86-09 або па электроннай пошце: 03-3@kultura.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі