Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 лютага 2024, 16:08

Мінкультуры аб'явіла конкурс канцэпцый адкрыцця і закрыцця фестывалю "Маладзечна-2024"

Фота з архіва
Фота з архіва
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры аб'явіла конкурс канцэпцый адкрыцця і закрыцця XХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура свят", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, маючыя вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўленыя ў падрыхтоўцы канцэртаў адкрыцця і закрыцця фестывалю.

Матэрыялы (канцэпцыі / сцэнарныя планы, праекты эскізных рашэнняў мастацкага афармлення) трэба прадаставіць у тэрмін не пазней за 20 лютага 2024 года ў электронным выглядзе на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by, 146@kultura.gov.by з пазначэннем нумара мабільнага тэлефона і адраса электроннай пошты аўтара (аўтарскага калектыву).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі