Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 верасня 2021, 17:33

Мінкультуры аб'явіла дадатковы конкурсны адбор канцэпцый канцэртных праграм

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены дадатковы конкурсны адбор сцэнарыяў і эскізаў канцэртных праграм, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

"Для падрыхтоўкі на высокім творчым узроўні культурных праграм мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Новага 2022 года і Нараджэння Хрыстовага, Міністэрства культуры аб'яўляе дадатковы конкурсны адбор сцэнарыяў і эскізаў мастацкага афармлення ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" і канцэрта майстроў мастацтваў у гонар лаўрэатаў у першай палавіне студзеня 2022 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску", - расказалі ў ведамстве.

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія вучацца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура свят", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў падрыхтоўцы культурнай праграмы названых мерапрыемстваў.

"Канцэпцыя павінна ўключаць у сябе выкладанне ідэі і сюжэтнай лініі, структуры пабудовы канцэртнай праграмы (эпізоды, блокі пры іх наяўнасці), прапановы па творчых калектывах і выканаўцах, якія плануюцца для прыцягнення да ўдзелу ў канцэртнай праграме, а таксама па мастацкіх і тэхналагічных рашэннях, спецэфектах, што плануюцца да выкарыстання пры падрыхтоўцы мастацкага афармлення Палаца Рэспублікі і канцэртных нумароў, прапановы па складзе рэжысёрска-пастановачнай групы мерапрыемства, а таксама інфармацыю аб аўтары канцэпцыі з пазначэннем кантактных даных", - адзначылі ў Мінкультуры.

У выпадку выбару сцэнарыя і мастацкага афармлення для падрыхтоўкі і правядзення культурнага мерапрыемства іх аўтары (калектыў аўтараў) павінны быць гатовы ўзяць на сябе фарміраванне рэжысёрска-пастановачнай групы і работу па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, а таксама па рэалізацыі заўваг і прапаноў арганізатараў культурнага мерапрыемства, што ўзнікаюць пры яго падрыхтоўцы і правядзенні.

Матэрыялы трэба прадаставіць да 23 верасня ў электронным выглядзе на адрасы ministerstvo@kultura.by, 03-4@kultura.by з кароткім рэзюмэ і кантактнымі данымі аўтара сцэнарыя, рэжысёра-пастаноўшчыка (з абавязковым пазначэннем мабільнага тэлефона і адраса электроннай пошты).

Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці на сайце Мінкультуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі